Вікісховішча:Подпісы

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Signatures and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Signatures and have to be approved by a translation administrator.

Shortcut: COM:SIGN

Пстрыкніце на кнопку подпісу ў вашай прыладзе рэдагаваньня, каб уставіць ваш подпіс пры канцы вашага допісу.

Подпіс вашых допісаў на старонках гутарак патрабуецца і аблягчае абмеркаваньне з дапамогай распазнаньня творцы асобнай зацемкі. Іншыя ўдзельнікі могуць тады перайсьці на старонку гутарак і накіраваць свае заўвагі канкрэтнаму, дарэчнаму ўдзельніку. Абмеркаваньне — важная частка супольнага рэдагаваньня, бо дапамагае ўсім удзельнікам разумець поступ і разьвіцьцё працы.

Увядзіце 4 знакі тыльды (~~~~) або пстрыкніце на кнопку подпісу ў вашай прыладзе рэдагаваньня ў канцы вашага допісу, каб падпісаць і датаваць допіс. Гэтыя знакі заменяць на вашае імя ўдзельніка (са спасылкай на вашую старонку ўдзельніка), спасылку на вашую старонку гутарак і адбітак часу, калі старонка захаваецца, падобна гэтаму:

Example (talk) 17:23, 1 February 2024 (UTC)

Правілы пра аздобленыя подпісы

Вікісховішча дазваляе ўдзельнікам аздабляць свае подпісы ў наладах, але некаторыя правілы існуюць, каб пазьбегнуць парушэньня. Подпіс мае адназначна атаясьняць творцу зацемкі і мае спасылацца на старонку ўдзельніка, яго старонку гутарак удзельніка або ўнёсак. Аздоблены подпіс варта задумваць так, каб той не псаваў чытальнасьць старонкі. Калі карыстаецеся мянушкамі, упэўніцеся, што іх магчыма прыпісаць канкрэтнаму ўдзельніку. Падобку подпісаў або наўмыснае ўтойваньне ўласнай тоеснасьці ня ўхваляць.

Уключэньне шаблёнаў

Уключэньні шаблёнаў і функцыі разбору ў подпісах (такіх як у {{User:Name/sig}}, напрыклад) забароненыя. Ёсьць некалькі прычынаў для гэтага:

  • Шаблёны подпісу служаць мэтамі вандалізму, нават калі ўдзельнік пакідае праект.
  • Пэўныя аўтаматызаваныя сцэнары (робаты) выкарыстоўваюць, каб аўтаархіваваць асабліва жвавыя старонкі гутарак. Гэтыя робаты чытаюць крыніцу старонкі гутарак, але не ўключаюць шаблёны, таму не распазнаюць шаблён у якасьці подпісу.
  • Шаблёны подпісу служаць малым, але непатрэбным сьцёкам на сэрвэрах. Уключаныя подпісы патрабуюць дадатковай апрацоўкі. Калі вы мяняеце крыніцу подпісу, усе старонкі гутарак, на якіх вы пісалі, маюць перакэшаваць.
  • Замена шаблёнаў у подпісах адахвочваецца, бо такі шаблён будзе залішнім для выкарыстаньня аднолькавага зьместу ў якасьці неабробленага подпісу.

Простыя тэкставыя подпісы, якія захоўваюцца разам са зьместам старонкі і выкарыстоўваюць ня больш сродкаў, чым самі заўвагі, унікаюць гэтых складанасьцяў.

Выявы ў подпісе

У подпісах ня мае быць ніякіх выяваў з наступных прычынаў:

  • гэта непатрэбны сьцёк сродкаў сэрвэра, які можа выклікаць яго замаруджваньне;
  • новую выяву магчыма запампаваць у абраным вамі месцы, што робіць ваш подпіс мэтай магчымага вандалізму і нападаў дзеля адмовы ў абслугоўваньні;
  • яны робяць старонкі складанейшымі для чытаньня і зьняцьця;
  • яны ўскладняюць капіяваньне тэксту са старонкі;
  • яны могуць адцягнуць ад самога паведамленьня;
  • выявы не маштабуюцца з тэкстам, што робіць радкі з выявамі вышэйшымі, чым бязь іх;
  • яны загрувашчваюць сьпіс «спасылак на файлы» на старонцы выявы кожны раз, як вы ўваходзіце на іншую старонку гутарак;
  • выявы ў подпісах надаюць празьмерную заўважнасьць унёску дадзенага ўдзельніка.

Адзін з магчымых выбараў — скарыстаць замест знакі ў Юнікодзе.

Подпісы з падтрымкай шматмоўнасьці

Рэкамэндавана, каб дзейныя ўдзельнікі Вікісховішча зь імёнамі без выкарыстаньня лацінскай азбукі (напрыклад, арабскія, кітайскія або габрэйскія імёны ўдзельнікаў) дадавалі лацінскае трансьлітараваньне, пераклад або мянушку да сваіх подпісаў (праз Preferences → разьдзел «Signature» → выбар Signature: і Treat signature as wikitext (without an automatic link to your user page)). Гэта аблягчае для незнаёмых з гэтым пісьмом удзельнікаў распазнаньне такіх удзельнікаў і ўзаемадзеяньне зь імі. Падобным чынам удзельнікі зь імёнамі лацінскай азбукай, якія звычайна ўзаемадзейнічаюць з карыстальнікамі іншага пісьма (такога як японскае), заахвочваюцца дадаць сваё імя ўдзельніка гэтым пісьмом.

Прыклад 1: ریلکه talk (Example)
Прыклад 2: Example talk (ریلکه/里尔克/リルケ)

Імёны ўдзельнікаў пісьмом справа налева

У подпісах удзельнікаў зь імёнамі па-арабску, па-габрэйску і іншым пісьмом справа налева, прысутнасьць тэксту ў абодвух кірунках выклікае складанасьці ў некаторых аглядніках. Прыклад такога подпісу

Канец заўвагі مثال (talk) 0:00, 1 January 2014 (UTC)

што для некаторых можа адлюстравацца як «1 ,0:00 (talk) مثال January 2014 (UTC)» (глядзіце Двунакіраваны тэкст: падтрымка Юнікоду).

Гэта магчыма вырашыць даданьнем знака зьлева направа або ЗЗН (‎) пасьля спасылкі на старонку ўдзельніка:

[[User:مثال|مثال]]&lrm; ([[User talk:مثال|<span class="signature-talk">talk</span>]]) 0:00, 1 January 2014 (UTC)
مثال‎ (talk) 0:00, 1 January 2014 (UTC)

У разьдзеле «Подпіс» вашых наладаў можаце зьмяніць ваш подпіс, каб улучыць знак зьлева направа. Перад вашым подпісам можа спатрэбіцца другі ЗЗН (інакш частка подпісу адлюструецца перад выказваньнем), калі само вашае выказваньне напісанае справа налева.